Кіргізія. Чыноўнік -- ганаровы Санта Клаус
Дзіўныя навіны прыходзяць з Кіргізіі, дзе адбыўся Другі міжнародны фестываль Санта Клаусаў. Нагадаем, што з 2007 года ўлады краіны актыўна праводзяць міжнародную кампанію за тое, што Кіргізія --
радзіма Санта Клаўса. Прычынай для падобных заяў стала нечаканая выснова адной шведскай кансалтынгавай фірмы, якая разлічыла, што старому з сівой барадой, каб аператыўна дастаўляць па ўсяму свету
падарункі дзецям, было б найзручней абраць сваёй рэзідэнцыяй Кіргізію. Бішкек чамусьці захапіўся гэтым паведамленнем і ў мінулым годзе арганізаваў першы фестываль Санта Клаусаў.

У гэтым годзе ў праграму святаў дадаўся новы атракцыён: конкурс “Ганаровы Санта Клаўс Еўропы. Па рашэнню журы ім быў прызнаны кіраўнік дзяржаўнага
дэпартамента па турызму Турусбек Мамашоў. Ён атрымаў адпаведны сертыфікат. Праўда, сам пераможца паскардзіўся на тое, што з-за эканамічнага крызісу шмат якія краін не даслалі сваіх Санта Клаусаў у
Бішкек. Акрамя таго, ён заклікаў парламент прыняць адпаведны закон пра Санта Клауса, які, на ягоную думку, дазволіць кіргізам манапалізаваць брэнд і зарабіць на ім мільярды долараў.