Кіргізія. Руская перастане быць дзяржаўнай мовай?

 Кіргізскае грамадства спрачаецца, ці трэба захоўваць дзве афіцыйныя мовы — рускую і кіргізскую? Усе пачалося 11 студзеня, калі дэпутат ад фракцыі "Рэспубліка" Урулкан Аманбаева абурылася, чаму статс-сакратар Мінфіна выступае ў парламенце на рускай мове. Чыноўнік у сваю чаргу спаслалася на закон аб тым, што "дэпутаты, сябры ўрада маюць права выступаць на пасяджэннях парламента на афіцыйнай мове, да гэтай катэгорыі таксама належыць руская. Тэма развівалася імкліва.

 Кіргізскае грамадства спрачаецца, ці трэба захоўваць дзве афіцыйныя мовы — рускую і кіргізскую? Усе пачалося 11 студзеня, калі дэпутат ад фракцыі "Рэспубліка" Урулкан Аманбаева абурылася, чаму статс-сакратар Мінфіна выступае ў парламенце на рускай мове. Чыноўнік у сваю чаргу спаслалася на закон аб тым, што "дэпутаты, сябры ўрада маюць права выступаць на пасяджэннях парламента на афіцыйнай мове, да гэтай катэгорыі таксама належыць руская. Тэма развівалася імкліва. Ужо 17 студзеня кіраўнік Камісіі па дзяржаўнай мове Рыскелдзі Мамбекаў выказаўся, што "трэба штрафаваць за няведанне дзяржаўнай мовы. Гэта выклікала шмат пратэстаў рускамоўных. Мамбекаў у выніку нават ад сваіх слоў адмовіўся. Аднак праблема засталася. З-за таго, што, паводле Канстытуцыі, дзве мовы афіцыйныя, рускамоўныя не збіраюцца вучыць кіргізскую, а кіргізы, асабліва ў правінцыі, забываюць рускую. Атрымліваецца, што нацыя быццам падзеленая. Пакуль кардынальнага рэцэпту вырашэння праблемы ніхто не бачыць, аднак тое, што пра яе пачалі казаць, ужо, на думку прэсы, крок наперад.

Па матэрыялах кіргізскай прэсы