Кіргізія. Знеслі помнік з-за яго падабенства да жонкі экс-прэзідэнта
У кіргізскай сталіцы дэмантавалі помнік Свабодзе. Помнік у выглядзе крылатай жанчыны на шары, які ўвасабляе Свабоду, быў усталяваны ў цэнтры Бішкека ў 2003 годзе замест кананічнага Леніна. Зараз Свабоду вырашылі прыбраць з-за яе падабенства з Майрам Акаевай — жонкай былога прэзідэнта Кіргізіі, якога зрынулі ў 2005-м. Пры гэтым падчас дэмантажу статуі ледзь не адбылася бойка паміж прыхільнікамі і праціўнікамі манумента. Праціўнікі помніку лічаць, што знакам Свабоды ў Кіргізіі з’яўляецца эпічны герой Манас, які “ўвасабляе дух кіргізскага народа.
У кіргізскай сталіцы дэмантавалі помнік Свабодзе. Помнік у выглядзе крылатай жанчыны на шары, які ўвасабляе Свабоду, быў усталяваны ў цэнтры Бішкека ў 2003 годзе замест кананічнага Леніна. Зараз Свабоду вырашылі прыбраць з-за яе падабенства з Майрам Акаевай — жонкай былога прэзідэнта Кіргізіі, якога зрынулі ў 2005-м. Пры гэтым падчас дэмантажу статуі ледзь не адбылася бойка паміж прыхільнікамі і праціўнікамі манумента. Праціўнікі помніку лічаць, што знакам Свабоды ў Кіргізіі з’яўляецца эпічны герой Манас, які “ўвасабляе дух кіргізскага народа. Таму, паводле распараджэння ўрада, да 31 жніўня — Дня незалежнасці Кіргізіі — на месцы статуі Свабоды будзе ўсталяваны помнік Манасу Вялікаму. Акрамя таго, на адной з цэнтральных вуліц Бішкека будзе ўсталяваны манумент у гонар пісьменніка Чынгіза Айтматава.
Па матэрыялах “Экспресс (Казахстан)