Кітай. Гастарбайтэрам секс не дазволены
Кітайская прэса б’е трывогу. Наплыў у буйныя гарады з вёсак маладых мужчын-гастарбайтэраў пагражае інстытуту кітайскай сям’і і нават сацыяльнаму парадку. Сёння ў КНР прыкладна 145 мільёнаў унутраных гастарбайтэраў. Следствам феномену стала трагедыя 20 мільёнаў маладых жанчын, мужчыны якіх адправіліся за вялікім рублём у горад. Сваю другую палову яны бачаць, як правіла, раз на год падчас святкавання кітайскага Новага года. Адсюль дрэнны псіхічны стан жанчын, што ўплывае на стан іхняга арганізму і здароўе дзяцей. Другі акт трагедыі адбываецца ў гарадах.
Кітайская прэса б’е трывогу. Наплыў у буйныя гарады з вёсак маладых мужчын-гастарбайтэраў пагражае інстытуту кітайскай сям’і і нават сацыяльнаму парадку. Сёння ў КНР прыкладна
145 мільёнаў унутраных гастарбайтэраў. Следствам феномену стала трагедыя 20 мільёнаў маладых жанчын, мужчыны якіх адправіліся за вялікім рублём у горад. Сваю другую палову яны бачаць, як правіла, раз
на год падчас святкавання кітайскага Новага года. Адсюль дрэнны псіхічны стан жанчын, што ўплывае на стан іхняга арганізму і здароўе дзяцей. Другі акт трагедыі адбываецца ў гарадах. Маладыя мужчыны ў
пошуках сексу ідуць у прытоны, звязаныя з арганізаванай злачыннасцю. Яшчэ адзін выхад для іх — завесці каханку, што фактычна разбурае сямейнае жыццё. Спецыялісты параўноўваюць працэсы ў КНР
з сітуацыяй у паўночных штатах ЗША ў 1950-я гады, куды прыехалі на заробкі мільёны чарнаскурых гастарбайтэраў з поўдня. У пошуках сексуальнага задавальнення яны знішчылі сямейную мараль мясцовых
жыхароў, далі штуршок стварэнню падпольнага бізнесу сексуальных паслуг, што спрыяла трансфармацыі чорных кварталаў у крымінальнае гета. На гэтым этапе барацьбы з сексуальнымі інстынктамі
гастарбайтэраў улады Кітаю вырашылі абмежавацца абавязковым пунктам у статуце прадпрыемства, які патрабуе ад супрацоўнікаў ужываць прэзерватывы. Аднак некаторыя фірмы ўжо абавязалі персанал увогуле
адмовіцца ад сексу па-за межамі сям’і.
Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)