Кітай. Мааісты зноў хочуць пакіраваць

На думку некаторых нямецкіх газет, апошнія зрухі ўнутры Кампартыі Кітаю сведчаць пра з’яўленне групоўкі артадаксальных камуністаў. Яны аб’ядналіся вакол значнай фігуры — Бо Сілай, старшыні КПК акругі Чунцін Лічыцца, што клан рыхтуецца да прызначанага на гэты год з’езду КПК, на якім зменяць кіраўніцтва арганізацыі. Захапленне спадчынай Мао сярод чыноўнікаў адлюстроўвае трэнды ў масавых настроях. Крызіс выклікаў настальгію па часах Мао, калі было менш крыміналу, а камуністычныя функцыянеры паводзілі сябе больш сціпла.

На думку некаторых нямецкіх газет, апошнія зрухі ўнутры Кампартыі Кітаю сведчаць пра з’яўленне групоўкі артадаксальных камуністаў. Яны аб’ядналіся вакол значнай фігуры — Бо Сілай, старшыні КПК акругі Чунцін Лічыцца, што клан рыхтуецца да прызначанага на гэты год з’езду КПК, на якім зменяць кіраўніцтва арганізацыі. Захапленне спадчынай Мао сярод чыноўнікаў адлюстроўвае трэнды ў масавых настроях. Крызіс выклікаў настальгію па часах Мао, калі было менш крыміналу, а камуністычныя функцыянеры паводзілі сябе больш сціпла. Увайшлі ў моду кафэ і рэстараны з дэкорам часоў культурнай рэвалюцыі. Сталіцай моды на Мао стаў усё той жа Чунцін. Тут нават працуе канал тэлебачання, на якім з ранку да вечара распавядаюць пра гісторыю партыі. Акрамя таго, усе ўладальнікі мабільных тэлефонаў у горадзе атрымліваюць sms з цытатамі Мао Цзэ Дуна ад улад гораду. Сам жа Бо Сілай увогуле выступае за поўную нацыяналізацыю прыватных прадпрыемстваў у акрузе.

Паводле нямецкай прэсы