Кітай. Масажыстка — герой антыкамуністаў
Дэн Юйцзяа — яшчэ ўчора была шэрай супрацоўніцай масажнага салона ў адным з гарадоў паўднёвага Кітая, які аказваў кліентам паслугі, у тым ліку інтымнага характару. Прычым кліентура была незвычайная — бонзы Кампартыі, супрацоўнікі вертыкалі і г. д. Сёння яна — гераіня нацыі, або, дакладней кажучы, феміністак і той часткі кітайцаў, якія ненавідзяць камуністаў. 10 мая ў сталіцы правінцыі Хубэй масажыстка забіла 39-гадовага функцыянера Кампартыі, які, па словах Дэн, хацеў яе згвалціць.
Дэн Юйцзяа — яшчэ ўчора была шэрай супрацоўніцай масажнага салона ў адным з гарадоў паўднёвага Кітая, які аказваў кліентам паслугі, у тым ліку інтымнага характару. Прычым кліентура была
незвычайная — бонзы Кампартыі, супрацоўнікі вертыкалі і г. д. Сёння яна — гераіня нацыі, або, дакладней кажучы, феміністак і той часткі кітайцаў, якія ненавідзяць камуністаў. 10 мая
ў сталіцы правінцыі Хубэй масажыстка забіла 39-гадовага функцыянера Кампартыі, які, па словах Дэн, хацеў яе згвалціць. Пракуратура, аднак, сцвярджае, што дзяўчына забіла апаратчыка свядома, хаця
сведкі кажуць, што Дэн папросту абаранялася. Навіна пра забойства выйшла за межы правінцыі, і нават рамкі інтэрнэт-форумаў. У пекінскім універсітэце студэнты арганізавалі маленькую маніфестацыю пад
лозунгам «Кожны можа стаць Дэн». Цэнтральныя ўрадавыя органы, напалоханыя маштабамі пратэсту, нават загадалі рэдакцыям газет больш не асвятляць працэс па справе Дэн. Горад, дзе
мусіць адбывацца суд над дзяўчынай, ужо пераведзены на спецыяльны паліцэйскі рэжым. Два журналісты з Ганконгу, якія паспрабавалі зрабіць адтуль рэпартаж, былі жорстка збітыя невядомымі.
Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)