Кадафі супраць Супермэна

Чамусьці выхад на экран новай часткі прыгод Супермэна выклікаў вялікі інтарэс сярод прыхільнікаў вучэння Муамара Кадафі. На сайце «За Кадафі» з’явіўся вялікі артыкул пра тое, чаму змагар за сацыялізм не павінен глядзець падобнае кіно.



kadhafi_guards3.jpg

Увогуле, асноўныя тэзісы кінакрытыкі нагадваюць пастулаты савецкіх культуролагаў, якія кляймілі Галівуд за прапаганду індывідуалізму, веру ў цуд і г.д. Аднак адзін з пунктаў артыкула вельмі незвычайны. Аўтар сцвярджае, што Супермен і яму падобныя супергероі насаджаюць у мазгах працоўных небяспечны комплекс «крутога спакусніка».

Аўтар піша: «Супергерой, разам са сваімі баявымі навыкамі ваяра-адзіночкі яшчэ і воін у ложку, паміж сцэнамі паспявае з двух-трох фраз спакусіць дзяўчыну... У лева-патрыятычных рухах, дзяўчаты ў меншасці. Але бываюць часы, калі ў рух прыходзіць прывабная дзяўчына. І вось раптам кожны «змагар за справядлівасць» пачынае сябе адчуваць «крутым спакуснікам». У выніку рух распадаецца з-за ўнутранай барацьбы за ролю альфа-самца». Вось які небяспечны, аказваецца, Супермэн.

Па матэрыялах інтэрнэту