Каланіялізм быў пазітыўным
Жэрар Ланге (Gérard Longuet), былы міністр абароны Францыі падчас кадэнцыі Нікаля Сарказі, працягвае псаваць фанцузска-алжырскія стасункі.
Як вядома, напярэдадні нядаўняга візіту прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда ў Алжыр, у інтэрв’ю на тэлебачанні Ланге паказаў у аб’ектыў камеры непрыстойны знак. Гэты жэст быў
сімвалічным адказам на пытанне журналіста аб тым, калі французскія жаўнеры, што ваявалі на тэрыторыі Алжыра, будуць асуджаныя за злачынствы супраць мірнага насельніцтва. Тая выхадка выклікала буру на
старонках алжырскай прэсы. Франсуа Аланд, будучы ў Алжыры, скандал залагодзіў, прызнаўшы, што французы у час вайны сапраўды паводзілі сябе "брутальна" і "па-за рамкамі
закону". Аднак Жэрар на гэтым не супакоіўся. У першым інтэрв’ю пасля вяртання Аланда ён сказаў, што баланс французскага каланіялізму ў Алжыры "ў прынцыпе
пазітыўны". Ён таксама дадаў, што цяперашнія праблемы Алжыра не звязаныя з каланіяльным мінулым, і алжырцы самі мусяць тое прызнаць. Алжырцы, здаецца, пакуль да гэтага не
гатовыя. Наадварот, дзве асацыяцыі французаў алжырскага паходжання заявілі, што будуць судзіцца з Ланге за тое, каб ён публічна папрасіў прабачэнне ў алжырцаў.
Паводле французскай прэсы