Калі ўкраінцы даведаюцца рэальныя страты ў АТА, будзе выбух

Калі ўкраінскае грамадства даведаецца пра сапраўдную колькасць загінулых у зона АТА, можа адбыцца сацыяльны выбух, лічыць вайсковы эксперт, экс-супрацоўнік Аператыўнага ўпраўлення Генштаба Вайсковых Сіл Украіны (ВСУ), палкоўнік Алег Жданаў.

1978841.jpg

Ад грамадства хаваюць дакладныя лічбы загінуўшых, баючыся сацыяльнага выбуху

Генеральная пракуратура Украіны абвінаваціла расійскага генерал Аляксея Завізьёна ў смерці 3 тысяч украінскіх вайскоўцаў. Завізьён служыў у 2015 годзе на акупаваных тэрыторыях Данбаса. Аднак паводле афіцыйных дадзеных, якія агучваюцца ўладамі, ад 2014 года ў АТА загінула ўсяго каля 3,5 тысяч вайскоўцаў. Гэта значыць, атрымліваецца, што, паводле заявы ГПУ, асноўная частка загінула менавіта ў 2015 годзе. А астатнія 500 чалавек — за 2014 і 2016 гады. Аднак такога не можа быць, скажуць многія. І будуць мець рацыю. Паспрабую растлумачыць, з чым звязаная такая разбежка ў лічбах.

Па-першае, калі ўлады агучваюць афіцыйная дадзеныя, дык яны абапіраюцца на дадзеныя ВСУ і называюць толькі лічбы загінуўшых украінскіх вайскоўцаў. Але ў АТА ўдзельнічаюць і прадстаўнікі МУС, на базе якіх фармаваліся добраахвотніцкай батальёны, і штатныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў. Удзельнічаюць і супрацоўнікі СБУ, і Дзяржаўнай службы аховы. Дадзеныя пра загінуўшых у гэтых падраздзяленнях не ўваходзяць у агульную лічбу, акрамя таго, яны цалкам засакрэчаныя. Менавіта з гэтым і звязаныя нестасоўкі ў дадзеных.

Па-другое, ніякага грамадзянскага кантролю за Генеральным штабам цяпер няма. І даведацца рэальныя лічбы немагчыма. Няма ніякага ўліку. Валанцёры некалькі разоў стваралі сайты, дзе публікаваліся звесткі пра загінулых, але гэтыя спробы прыпыняліся Генштабам і іншымі афіцыйнымі асобамі.

А страты працягваюць змяншаць. Узяць хаця б Ілавайскі кацёл. Паводле розных ацэнак, у ім загінулі каля 1000 чалавек, але па дадзеных ВСУ — загінулі каля 180 чалавек. Ці той жа Дэбальцава. Там паклалі ўсю 128-ю брыгаду — гэта каля 4,5 тысяч чалавек, адтуль выйшлі толькі жалю вартыя яе рэшткі. Але паводле афіцыйных дадзеных — загінулі ўсяго каля 250 чалавек.

Так што ад грамадства хаваюць дакладную колькасць загінуўшых. Робіцца гэта спецыяльна, каб грамадства не выйшла на вуліцы, бо калі людзі даведаюцца, колькі загінула ўжо ў гэтай вайне, а паводле дадзеных ААН гэта каля 10 тысяч чалавек, у тым ліку цывільнае насельніцтва, ва Украіне будзе сацыяльны выбух. А гэтага баяцца.

Паводле korrespondent.net