Каля Дрэздэна сутыкнуліся польскі і ўкраінскі аўтобусы. Дзевяць загінулых
У Нямеччыне каля горада Дрэздэн мінулай ноччу ў сутыкненні некалькіх аўтобусаў на аўтабане загінулі не менш за дзевяць чалавек.
Паліцыя паведаміла, што польскі аўтобус занесла, і яго кіроўца не змог пазбегнуць сутыкнення з украінскім аўтобусам. За першым сутыкненнем паследавала ўслед яшчэ адно, лабавое — з польскім мінівэнам, які ехаў па сустрэчнай паласе аўтабану.
Сямёра загінулых — пасажыры польскага мінівэна. Сорак чалавек атрымалі раненні.
www.svaboda.org