Канада ўпершыню пазбавіла грамадзянства асуджанага за тэрарызм
Пра пазбаўленне грамадзянства апавясцілі Амара Закарыя, што адбывае пажыццёвае пакаранне. Амар Закарыя — лідар тэрарыстычнай групоўкі, якая здзейсніла падрыў грузавіка ў цэнтры Таронта ў 2006 годзе.

Улады Канады ўпершыню скарысталіся новым законам, які дазваляе пазбаўляць канадскага грамадзянства асоб, асуджаных за тэрарызм, піша РБК са спасылкай на мясцовае выданне National Post.
Амар Закарыя па-ранейшаму застаецца грамадзянінам Іарданіі і можа быць дэпартаваны ў гэтую краіну, у выпадку яго вызвалення з турмы.
Паводле УНІАН