Расія пачала бамбіць Сірыю
Расейская авіяцыя нанесла першыя авіяўдары ў Сірыі, паведамляюць СМІ са спасылкай на амерыканскія дыпламатычныя крыніцы.
Удар быў нанесены ў раёне горада Хомс, які знаходзіцца пад кантролем урадавых войскаў, аднак вядома, што ў гэтым рэгіёне дзейнічаюць як баевікі забароненай у Расіі арганізацыі "Ісламская дзяржава", так і ваенныя фарміравання апазіцыі.
Раней у сірыйскай
адміністрацыі паведамілі, што Расія накіравала ў Сірыю баявую авіяцыю пасля ліста сірыйскага прэзідэнта Башара Асада расійскаму лідэару Уладзіміру Пуціну.
"Расійскія ваенна-паветраныя сілы былі накіраваныя ў Сірыю па просьбе ад сірыйскай дзяржавы, накіраванай лістом прэзідэнта Асаду прэзідэнту Пуціну, які ўключае ў сябе запрашэнне накіраваць расійскія ВПС у рамках ініцыятывы прэзідэнта Пуціна па барацьбе з тэрарызмам", — паведамілі ў адміністрацыі.
Журналіст нямецкага выдання
Bild Джуліян Рэпкэ напісаў на сваёй старонцы ў Twitter, што пасля авіяўдару расійскіх войскаў загінула, па меншай меры, 65 грамадзянскіх асобаў.
У сераду Савет Федэрацыі аднагалосна даў згоду на
выкарыстанне расійскіх узброеных сілаў за мяжой.
Па словах кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Сяргея Іванова, размова ідзе пра выкарыстанне выключна ваенна-паветраных сілаў у Сірыі супраць экстрэмісцкай групоўкі "Ісламская
дзяржава".
У апошнія месяцы паступалі паведамленні аб росце ваеннай прысутнасці Расіі ў
Сірыі. У сярэдзіне
верасня амерыканскія ваенныя заявілі, што, па іх дадзеных, Расія абсталюе ваенную авіябазу недалёка ад горада Латакія на паўночным захадзе Сірыі.
Пасля перамоваў у Нью-Ёрку з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам 28 верасня расійскі лідар Уладзімір Пуцін адхіліў магчымасць наземнай аперацыі Расіі ў Сірыі.