Расія ў Сірыі ваюе не з «Ісламскай дзяржавай»: ахвярамі налёту сталі мірныя жыхары

Заходнія крыніцы і праціўнікі сірыйскага прэзідэнта Башара Асада кажуць, што першыя авіяўдары расійскіх ВПС па Сірыі прыйшліся ня па пазіцыях «Ісламскай дзяржавы», а па раёнах, якія кантралюе празаходняя сірыйская апазіцыя, і забралі жыцці мірных жыхароў.



vybuh.jpg

Расійскі МЗС лічыць, што гэтыя звесткі няслушныя.

«Гэта ўсё інфармацыйны ўкід», — сказала журналістам прадстаўнік міністэрства Марыя Захарава, якая знаходзіцца ў ААН разам з кіраўніком МЗС Сяргеем Лаўровым.

Расійскае Мінабароны паведаміла, што не валодае неадкладным каментаром, перадае Reuters.

Расія ў сераду пачала авіяўдары па сірыйскай тэрыторыі, назваўшы гэта аперацыяй супраць баевікоў «Ісламскага дзяржавы» у адказ на просьбу аб дапамозе ад Башара Асада, чые сілы супрацьстаяць не толькі экстрэмістам з ІГІЛ, але і сірыйскай апазіцыі, якая мае саюзнікаў як на Захадзе, так і на Блізкім Усходзе.

Адзін з апазіцыйных камандзіраў маёр Джаміль аль-Салех, які пакінуў шэрагі сірыйскай арміі ў 2012 годзе, сказаў па Skype, што ад расійскай атакі пацярпела група, якая знаходзіцца ў яго падпарадкаванні.

«У сельскай мясцовасці на поўначы Хамы няма «Ісламскай дзяржавы», і яна знаходзіцца пад кантролем (апазіцыйнай) Свабоднай сірыйскай арміі», — сказаў ён, дадаўшы, што яго атрады атрымлівалі ад сваіх замежных саюзнікаў сучасную процітанкавую зброю.

Дыпламатычная крыніца ў Францыі і ваенная крыніца ў ЗША сказалі, што яшчэ адной мэтай расійскіх авіяўдараў былі наваколлі Хомса.

«Калі гэта Хомс, а гэта, здаецца, Хомс, то яны атакуюць не «Ісламскую дзяржаву», а верагодна, апазіцыйныя групы, што пацвярджае, што больш падтрымліваюць рэжым Асада, чым змагаюцца з «Ісламскай дзяржавай», — сказала французская крыніца на ўмовах ананімнасці.

«Расійскія сілы нанеслі ўдар па Сірыі, але цікава, што яны не патрапілі па «Ісламскай дзяржаве», — сказаў парламентарыям міністр абароны Францыі Жан-Іў Ле Дрыян.

Жыхары Сірыі кажуць, што раёны, па якіх прыйшліся авіяўдары, кантралююцца рознымі групамі, у тым ліку Сірыйскай свабоднай арміяй, але ні адна з іх не залічвае сябе да «Ісламскай дзяржавы».

«Усе мэты расійскіх авіяўдараў па поўначы Хомса былі грамадзянскімі», — напісаў у твітары кіраўнік Сірыйскай нацыянальнай кааліцыі, якая базуецца ў Турцыі, Халед Хаджа, дадаўшы, што ў нападах загінулі 36 мірных жыхароў.

Reuters не змог незалежна праверыць гэтую інфармацыю.

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін патлумачыў авіяўдары неабходнасцю барацьбы з тэрарызмам «на апярэджанне». Праз некалькі гадзін пасля таго як раніцай Крэмль атрымаў дазвол на выкарыстанне расійскіх вайскоўцаў у Сірыі, Мінабароны Расіі паведаміла, што самалёты расійскіх паветрана-касмічных сіл нанеслі кропкавыя ўдары па «Ісламскай дзяржаве», у прыватнасці, па ваеннай тэхніцы, вузлах сувязі, складах зброі і транспартных сродках.

Прадстаўнікі ЗША на ўмовах ананімнасці гавораць, што Расія папярэдзіла амерыканскі бок аб аперацыі за гадзіну да пачатку праз свайго прадстаўніка ў Багдадзе.