У Кітаі ўзарваліся разасланыя па пошце 17 бомбаў
У Кітаі ўзарваліся 17 бомбаў, разасланых экспрэс-поштай. Апошні выбух прагрымеў на поўдні краіны, ў Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне, паведаміла Цэнтральнае кітайскае тэлебачанне. На месцы здарэння працуюць ратавальнікі.
Як паведамляе агенцтва “Сіньхуа”, кітайская паліцыя ўжо затрымала 33-гадовага падазраванага ў арганізацыі серыі выбухаў.
У павеце Лючэн 30 верасня спрацавалі адразу 17 бомбаў, якія знаходзіліся ў пасылках. Выбуховыя прылады спрацавалі ў гандлёвым цэнтры, супермаркеце, турме, бальніцы, рынку, аўтастаянцы і нават у адміністрацыі Дапу.
Па апошніх дадзеных ахвярамі тэрактаў сталі 7 чалавек, больш за 50 атрымалі раненні і былі шпіталізаваныя.