Канцлер ФРГ спыніў працэс сертыфікацыі «Паўночнага патоку 2»

Канцлер ФРГ Олаф Шольц заявіў, што спыніў працэс сертыфікацыі расійскага газаправоду «Паўночны паток 2».

2_1_142.jpg


«Сёння я папрасіў Федэральнае міністэрства эканомікі адклікаць у Федэральнага сеткавага агенцтва (германскі рэгулятар) даклад па забеспячэнні энергабяспекі. Гэта гучыць як тэхнічны момант, але гэта неабходны крок, каб зараз не магла адбыцца сертыфікацыя газаправода. Без гэтай сертыфікацыі “Паўночны паток 2” не можа быць запушчаны», — сказаў канцлер ФРГ, перадае АФН.

Ён таксама заявіў, што санкцыі ў адказ на прызнанне Расіяй ДНР і ЛНР будуць прынятыя цягам дня.

«У ЕС мы абмеркавалі першы пакет санкцый і напрацягу дня прымем па ім сумеснае рашэнне», — паведаміў Шольц.