У Еўрасаюзе ўзгаднілі санкцыі з-за прызнання «ЛНР» і «ДНР»

Амбасадары краін ЕС узгаднілі санкцыі з-за прызнання Расіяй «ЛНР» і «ДНР». Пра гэта паведаміў журналіст RFE/RL Рыкард Ёзвяк.

eu_11.jpg


«Пазачарговая сустрэча амбасадараў ЕС па Украіне і Расіі завершана. Пагадненне аб санкцыйным спісе (замарозка актываў і візавыя забароны)», — напісаў ён у сябе ў Твітары, паведамляе REFORM.by.

Санкцыі тычацца юрыдычных і фізічных асоб.

Нагадаем, раней ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі, якія закранаюць гандлёва-эканамічныя адносіны з рэгіёнамі «ЛНР» і «ДНР». У адпаведнасці з дакументам забараняюцца:

  • новыя інвестыцыі ў рэгіёны «ДНР» ці «ЛНР» Украіны і іншыя рэгіёны краіны, якія могуць быць вызначаны Мінфінам ЗША
  • імпарт у ЗША, прама ці ўскосна, любых тавараў і паслуг з гэтых рэгіёнаў,
  • экспарт, рээкспарт, продаж або пастаўка, прама ці ўскосна з ЗША ці асобамі ЗША любых тавараў, паслуг і тэхналогій у гэтыя рэгіёны,
  • любое фінансаванне, садзейнічанне або гарантыі па здзелках замежных асоб, калі яна забароненая гэтым указам для амерыканскіх асоб.

Мінфіну ЗША даручана падрыхтаваць спіс фізічных і юрыдычных, актывы якіх будуць заблакаваныя ў ЗША і якім будзе забаронены ўезд у краіну. У спіс павінны трапіць кампаніі, якія аперуюць на тэрыторыі так званых ЛНР і ДНР, іх кіраўніцтва.

Як патлумачыла прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі санкцыі ўводзяцца ў дадатак да меркаванага пакету жорсткіх абмежавальных мер, падрыхтаваных на выпадак ўварвання Расіі ў Украіну.