Кангрэс ЗША ўзгадніў новыя санкцыі супраць Расіі

Кангрэс Злучаных Штатаў узгадніў законапраект аб новых санкцыях у дачыненні Расіі — гэта стала рэакцыяй на інфармацыю пра магчымае расійскае ўмяшанне ў перадвыбарчую кампанію ЗША. Дакумент таксама павінен ўскладніць для прэзідэнта ЗША адзінаасобную адмену санкцыяў, перадае ВВС.

Фота: RadioSvoboda.org


Фота: RadioSvoboda.org

Законапраект прадугледжвае яшчэ больш жорсткія санкцыі да некаторых сектараў расійскай эканомікі ў параўнанні з існуючымі — за анексію Крыма і пачатак ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны. Таксама там прапісаныя санкцыі за магчымае ўмяшанне Расіі ў амерыканскія прэзідэнцкія выбары. Сенат ЗША ўхваліў дакумент яшчэ ў чэрвені.

У Еўрасаюзе да новага законапраекта ставяцца насцярожана: Еўракамісія папярэдзіла пра магчымыя наступствы, асабліва для дыверсіфікацыі крыніцаў энергіі з Расіі.

Абмежаванні супраць Расіі — гэта частка новага законапраекта, які прадугледжвае таксама санкцыі супраць Ірана і Паўночнай Карэі. Галасаванне па гэтым дакуменце запланаванае на аўторак. Калі праект закона прымуць, яго накіруюць на подпіса прэзідэнту Дональду Трампу.

У выпадку прыняцца закона прэзідэнт не зможа ў аднабаковым парадку, без згоды кангрэсу, аслабіць або адмяніць санкцыі або істотна мяняць прынцыпы знешняй палітыкі. Калі ж прэзідэнт накладзе вета на гэты законапраект, то падазрэнні ў сувязях з Расіяй і яе ўмяшанні ў выбарчую кампанію толькі ўзмацняцца.


Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: