Кароль Бельгіі адракаецца ад пасаду на карысць старэйшага сына
Кароль Бельгіі Альберт II абвясціў, што ў дзень нацыянальнага свята Бельгіі 21 ліпеня зрачэцца пасаду на карысць старэйшага сына прынца Філіпа.
"Я канстатую, што маё здароўе і мой ўзрост не дазваляюць мне больш выконваць мае абавязкі так, як я б хацеў. <...> Паведамляю вам пра свой намер адмовіцца ад пасаду 21 ліпеня 2013 года на карысць прынца-спадчынніка майго сына Філіпа", — сказаў 79-гадовы кароль, зварот якога трансляваўся па нацыянальным ТБ і радыё.