Карыкатурыст Сяргей Ёлкін з'ехаў з Расіі
Мастак-карыкатурыст Сяргей Ёлкін з'ехаў з Расіі.
Пра гэта сам мастак
паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку: «Усё ж я з'ехаў з Расіі. Памежнікі-мытнікі
не хацелі адпускаць мяне, як Лаа Цзы. Але я цяпер у Балгарыі. Будучыня туманная»,
— напісаў Сяргей Ёлкін.
Сяргей Ёлкін — вядомы расійскі мастак-карыкатурыст і архітэктар. З 1999 года стаў працаваць прафесійным карыкатурыстам. Большасць яго карыкатур прысвечаныя палітыкам, бізнесоўцам і дзяржаўным дзеячам. Ёлкін малюе палітычныя карыкатуры для многіх папулярных выданняў.