Каталонія: закон аб рэферэндуме падпісаны

Кіраўнік Каталоніі Артур Мас падпісаў у суботу закон аб правядзенні на тэрыторыі рэгіёну рэферэндуму аб незалежнасці. Ён павінен прайсці 9 лістапада. Каталонцы адкажуць на пытанне, ці падтрымліваюць яны аддзяленне тэрыторыі ад Іспаніі.



katalonija3.jpg

У Мадрыдзе ўжо зараз паведамілі пра непрызнанне рэферэндуму. Іспанскія ўлады маюць намер дамагчыся абвяшчэння галасавання незаконным праз Канстытуцыйны суд. Яны збіраюцца выкарыстоўваць палажэнне заканадаўства, згодна з якім плебісцыт можа быць арганізаваны адразу на тэрыторыі ўсёй Іспаніі, а не ў якой-небудзь з яе частак.

Паводле апошніх сацыялагічных апытанняў, за незалежнасць Каталоніі выступаюць каля 58 працэнтаў яе жыхароў.

euronews