Казахстан. Назарбаеў атрымае эліксір жыцця

Мы ўжо пісалі пра тое, што навукоўцы Nazarbayev University ў Казахстане прадставілі на суд публікі спецыяльны ёгурт, які лічаць першым крокам на шляху стварэння эліксіру жыцця. Стварыць эліксір да 2020 года ад іх ультыматыўна патрабаваў прэзідэнт.
 



d48ad5e4ffa948adaa5jpg_220752_265x171_.jpg

Казахская грамадскасць сустрэла паведамленне жартамі. На думку большасці, тыя навукоўцы папросту разводзяць гаранта на грошы пад выглядам сур’ёзнай навуковай працы над стварэннем цуда-прэпарату. Аднак цяпер нечакана на бок Nazarbayev University стала брытанская акадэмічная супольнасць. Выданне «The Telegraph» цытуе аднаго з дырэктараў Лонданскага музея навукі Роджара Хайфілда, які кажа: «Адназначна, што казахі на правільным шляху. Ідэя стварыць мікробныя культуры ў арганізме чалавека выглядае цікава. Мы таксама выявілі, што складаная сумесь мікраарганізмаў мае вялікі ўплыў на шматлікія працэсы».


Паводле брытанскай прэсы