Казахстан. Назарбаеву засталося жыць паўгады?

Такую сенсацыю выдала казахская газета «Рэспубліка» са спасылкай на аднаго ізраільскага грамадзяніна. Ён, маўляў, асабіста ведае хірургаў, якія не так даўно зрабілі аперацыю казахскаму лідару.



1877.jpg

Згодна з атрыманай ад іх інфармацыяй, у Назарбаева рак прастаты. Таму ізраільскія медыкі аперавалі Нурсултана Назарбаева ў прыватным анкалагічным шпіталі «Асота», выдалілі яму частку мачавога пухіру і ўжывалі кропкавае апрамяненне. Акрамя таго, выдаленню падлягалі адно або абодва яечкі. Звычайна такі стан рака прастаты дае хвораму шанс пражыць не больш за шэсць месяцаў.

Нягледзячы на ўсю сенсацыйнасць заявы, прэса дастаткова спакойна ўспрыняла артыкул у газеце. На думку журналістаў, пакуль не варта спяшацца верыць у гэту інфармацыю. Калі б Елбасы сапраўды збіраўся ў іншы свет, ён абавязкова пачаў цягаць з сабою ў розныя дыпламатычныя туры і рабочыя паездкі пераемніка для знаёмства і блаславення ў сталіцах краін, якія змогуць гарантаваць яму дапамогу і пераемнасць курсу.

А паколькі Назарбаеў пасля лячэння ў Ізраілі некалькі разоў быў на публіцы і нікога пры гэтым не піярыў, відавочна, што дыягназ у яго не такі ўжо і жудасны.

Паводле казахскай прэсы