Казахстан. Краіна зменіць сцяг?

Як вядома, даўні галаўны боль казахскай улады — брытанскі комік Саша Барон Коэн. Ён прыдумаў папулярны ў свеце вобраз казахстанскага журналіста Бората, які з’яўляецца ў фільмах у тым ліку на фоне афіцыйнага сцяга Казахстана. А паколькі Борат выглядае на экране ідыётам, цень нібыта падае і на прэстыж краіны — а гэта непакоіць яе кіраўніцтва.

Elitar.kz

Elitar.kz

Падобна, усе спробы абвергнуць правакацыі Бората праваліліся. Інакш бы ў Казахстане не пачалі гучаць заклікі пра змену дзяржаўнага сцягу. У якасці альтэрнатывы цяперашняму блакітнаму прапануецца сцяг Алаш Арды — самаабвешчанага казахскага нацыянальна-тэрытарыяльнага аб’яднання, якое існавала ў гады Грамадзянскай вайны. Сцяг Алаш-Арды складаўся з зялёнай, чырвонай і жоўтай папярочных палос. У верхнім куце месціліся выявы зоркі і паўмесяца.
Паколькі казахі ставяцца да цяперашняга сцягу краіны, які быў штучна прыдуманы ў пачатку 1990-х гадоў, досыць абыякава, тэхнічна ўвесці новую сімволіку няцяжка. Іншая справа, ці падтрымаюць людзі сімволіку Алаш Арды? У савецкі час руху быў створаны імідж скрайніх нацыяналістаў, вяртанне іх сцяга можа выклікаць этнічныя і рэлігійныя спрэчкі. З гэтым згодныя і ініцыятары новай сімволікі. Яны прапануюць спачатку правесці шырокую інфармацыйную кампанію, у рамках якой адкрыць невядомыя старонкі гісторыі.
Паводле казахскай прэсы