Казахстан. Блогераў забаранілі
19 жніўня 2011 нечакана стала вядома, што ў Казахстане забаранілі доступ да Livejournal. Увогуле, доступ да блоговага сэрвісу ў гэтай цэнтральнаазіяцкай краіне быў часамі зачынены яшчэ з кастрычніка 2008 года. Факт блакавання пацвердзіў у сваім Twitter’е міністр сувязі і інфармацыі рэспублікі. Высветлілася, што доступ зачынены рашэннем суда горада Астаны. Яшчэ пазней стала вядомая і матывацыя суда: ЖЖ адключылі за "прапаганду тэрарызму і рэлігійнага экстрэмізму". На думку большасці каментатараў, забарона не звязана ні з тэрарызмам, ні з экстрэмізмам.
19 жніўня 2011 нечакана стала вядома, што ў Казахстане забаранілі доступ да Livejournal. Увогуле, доступ да блоговага сэрвісу ў гэтай цэнтральнаазіяцкай краіне быў часамі зачынены яшчэ з
кастрычніка 2008 года. Факт блакавання пацвердзіў у сваім Twitter’е міністр сувязі і інфармацыі рэспублікі. Высветлілася, што доступ зачынены рашэннем суда горада Астаны. Яшчэ пазней стала
вядомая і матывацыя суда: ЖЖ адключылі за "прапаганду тэрарызму і рэлігійнага экстрэмізму". На думку большасці каментатараў, забарона не звязана ні з тэрарызмам, ні з экстрэмізмам.
Улады былой савецкай рэспублікі спрабуюць уплываць на сітуацыю ў краіне, пазбавіўшы і без таго слабую апазіцыю магчымасці мець зносіны з казахамі. Непасрэдна галоўная прычына — гарачыя
навіны пра бесперапынныя на працягу амаль паўгода страйкі нафтавікоў Мангышлака. Той факт, што забарона адбылася 19 жніўня — у гадавіну путчу ў СССР, — даў крытыкам рэжыму падставу
для шматлікіх гістарычных паралелей.
Па матэрыялах казахскай прэсы