Казахстан. Казахская сэксуальная рэвалюцыя

Такім эпітэтам называюць мясцовыя журналісты выхад на экраны фільму Жанны Ісабаевай "Губляючы нявіннасць у Алма-Аце". Стужка, як кажа рэжысёр, распавядае "пра самы хвалюючы эпізод у жыцці чалавека — расстанне з цнатлівасцю. “Героі шукаюць і знаходзяць сваё каханне ў розных месцах: на занятках студэнтаў, на працоўным месцы, у клубе, знаёмяцца праз бацькоў". Кожная навэла заканчваецца зразумела чым. Крытыкі называюць твор Жанны  казахскім “Дэкамеронам і "Сэксам у вялікім горадзе".

Такім эпітэтам называюць мясцовыя журналісты выхад на экраны фільму Жанны Ісабаевай "Губляючы нявіннасць у Алма-Аце". Стужка, як кажа рэжысёр, распавядае "пра самы хвалюючы эпізод у жыцці чалавека — расстанне з цнатлівасцю. “Героі шукаюць і знаходзяць сваё каханне ў розных месцах: на занятках студэнтаў, на працоўным месцы, у клубе, знаёмяцца праз бацькоў". Кожная навэла заканчваецца зразумела чым. Крытыкі называюць твор Жанны  казахскім “Дэкамеронам і "Сэксам у вялікім горадзе". Увогуле, аказваецца, што казахі вельмі ганарацца тым фактам, што ў Казахстане сэкс ёсць. Прэм’ера фільма супала з забаронай паказаў турэцкіх серыялаў у суседнім Узбекістане па прычыне таго, што ў іх герояў  выявіўся "дух бунтарства", а “некаторыя сцэны супярэчаць менталітэту узбекаў. Гэта дала казахам шмат падстаў ганарыцца сваёй радзімай. Праўда, магчыма, сакрэт сэксуальнай рэвалюцыі ў Казахстане не ў талерантнасці ўладаў, а ў канкрэтнай сітуацыя. Ісамбаева — адна з самых вядомых казахскіх кінематаграфістаў у свеце, і ёй дазваляецца рабіць усе, што заўгодна.
Па матэрыялах казахскай прэсы