Казахстан. Назарбаеў — пажыццёвы прэзідэнт?
У Казахстане пачаліся спекуляцыі наконт магчымага ўвядзення пажыццёвага прэзідэнцтва для Нурсултана Назарбаева. Усё пачалося з таго, што казахская газета “Рэспубліка са спасылкай на свае крыніцы ў прэзідэнцкай адміністрацыі напісала, што ў бліжэйшы час будзе агучана ініцыятыва па ўнясенню зменаў у канстытуцыю, каб увесці пасаду пажыццёвага прэзідэнта для Назарбаева ў падзяку за тое, што ён быў першым казахскім прэзідэнтам. На думку аўтара артыкула, галоўнай прычынай надаць Назарбаеву такі статус ёсць “узрост (у наступным годзе яму будзе 70 год).
У Казахстане пачаліся спекуляцыі наконт магчымага ўвядзення пажыццёвага прэзідэнцтва для Нурсултана Назарбаева. Усё пачалося з таго, што казахская газета “Рэспубліка са спасылкай на свае крыніцы ў прэзідэнцкай адміністрацыі напісала, што ў бліжэйшы час будзе агучана ініцыятыва па ўнясенню зменаў у канстытуцыю, каб увесці пасаду пажыццёвага прэзідэнта для Назарбаева ў падзяку за тое, што ён быў першым казахскім прэзідэнтам. На думку аўтара артыкула, галоўнай прычынай надаць Назарбаеву такі статус ёсць “узрост (у наступным годзе яму будзе 70 год). Маўляў, яму ўсё цяжэй кантраляваць сітуацыю, і перш за ўсё ўнутры палітычнай эліты. Між тым, на носе — у 2012 годзе — прэзідэнцкія і парламенцкія выбары. Ужо зараз зразумела, што для розных фракцый у атачэнні прэзідэнта 2012 год стане праверкай сваіх сіл перад наступнымі выбарамі, на якіх да таго часу зусім стары Назарбаеў можа тэарэтычна і не ўдзельнічаць. Калі б Назарбаеў абвясціў сябе “пажыццёвым прэзідэнтам ён мог бы трохі астудзіць эмоцыі. Праўда, узнікае лагічнае пытанне: нашто гэта Назарбаеву? Наўрад ці за гэта яго ў Еўропе пагладзяць па галоўцы. Хаця, з іншага боку, АБСЕ нядаўна ніяк не пракаментавала рашэнне казахскіх уладаў увесці адказнасць за публікацыі ў блогах.