Казахстан. Пісьменнік чытае думкі прэзідэнта
Афіцыйная газета “Казахстанская праўда паведаміла, што 5 лістапада, прэзідэнт Нурсултан Назарбаеў падчас прыёму старшыні фінансавай паліцыі Кайрата Кажамжарава сказаў наступнае: “У айчынных СМІ нярэдка крытыкуецца барацьба з карупцыяй. У прыватнасці, сцвярджаецца, што ў рукі правасуддзя трапляе галоўным чынам “дробная рыбка. Але, калі затрымліваюцца буйныя асобы, пачынаецца супрацьдзеянне, ідзе шальмаванне праваахоўных органаў, выяўляецца абарона карупцыянераў.
Афіцыйная газета “Казахстанская праўда паведаміла, што 5 лістапада, прэзідэнт Нурсултан Назарбаеў падчас прыёму старшыні фінансавай паліцыі Кайрата Кажамжарава сказаў наступнае:
“У айчынных СМІ нярэдка крытыкуецца барацьба з карупцыяй. У прыватнасці, сцвярджаецца, што ў рукі правасуддзя трапляе галоўным чынам “дробная рыбка. Але, калі
затрымліваюцца буйныя асобы, пачынаецца супрацьдзеянне, ідзе шальмаванне праваахоўных органаў, выяўляецца абарона карупцыянераў. У гэты ж дзень у газеце “Егемен Казахстан
выйшаў артыкул пісьменніка Бексултана Нуржакеева пад загалоўкам “Захавайце казахскае адзінства!. У гэтым матэрыяле аўтар таксама закранае праблему карупцыі. “Я яшчэ не
забыўся, што ў некаторых газетах пішуць, што да адказнасці прыцягваюць “дробную рыбу, а буйных асобаў не чапаюць, — піша Бексултан Нуржакееў. Зараз усё ламаюць
галовы: як магло здарыцца такое супадзенне. Або пісьменнік адгадаў думку прэзідэнта Назарбаева? Або Нурсултан піша тэксты для Бексултана?
Па матэрыялах казахскай прэсы