Казахстан. Прычына памежнай трагедыі — жанчына
Самыя неверагодныя версіі нараджаюць казахскія журналісты і ўдзельнікаў форумаў пра прычыны трагедыі на заставе казахска-кітайскай мяжы, дзе 30 мая былі знойдзены рэшткі 15 чалавек. Міністр унутраных спраў заявіў пра затрыманне адзінага жывога жаўнера, якога завуць Уладзіслаў Чэлах (19 гадоў). Нібы той прызнаўся ў забойстве калегаў з-за праблем з псіхікай. Такая версія выглядае неяк дзіўна нават для афіцыйнай прэсы. Мала верыцца, каб адзін юнак мог забіць пятнаццаць чалавек. Адсюль шквал альтэрнатыўных версій.
Самыя неверагодныя версіі нараджаюць казахскія журналісты і ўдзельнікаў форумаў пра прычыны трагедыі на заставе казахска-кітайскай мяжы, дзе 30 мая былі знойдзены рэшткі 15 чалавек. Міністр унутраных спраў заявіў пра затрыманне адзінага жывога жаўнера, якога завуць Уладзіслаў Чэлах (19 гадоў). Нібы той прызнаўся ў забойстве калегаў з-за праблем з псіхікай. Такая версія выглядае неяк дзіўна нават для афіцыйнай прэсы. Мала верыцца, каб адзін юнак мог забіць пятнаццаць чалавек. Адсюль шквал альтэрнатыўных версій. Напрыклад, пішуць, што памежнікаў забілі кітайскія кантрабандысты, а Назарбаеў, каб не сварыцца з Пекінам, не хоча гэты прызнаваць. Іншыя лічаць, што гэта справа Масквы, якая хацела справакаваць канфлікт паміж кітайцамі і казахамі. Ёсць версія, што гэта была разборка сілавікоў. Нагадаем, што інцыдэнт адбыўся напярэдадні дня памежніка, што значна падарвала прэстыж ведамства. Аднак самую вар’яцкую ідэю прапанавалі аматары жаночага следу. У інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра тое, што на заставе знойдзены фрагменты жаночага адзення. Іншымі словамі, памежнікаў магла наведаць жанчына, у барацьбе за сімпатыі якой хлопцы і забілі адзін аднаго.
Паводле казахскіх сайтаў