Казахстан. Ісламская веб-сваха
У Казахстане назіраецца вялікая цікавасць да сайтаў знаёмстваў для мусульман. Толькі за паўгады ў сеціве з’явіліся два сайты на падобную тэматыку. Апошні — Nikyah.kz — адчыніўся напярэдадні 8-га сакавіка. Па словах аўтараў, ён створаны для таго, каб спрасціць мусульманам спосаб знайсці адзін аднаго. “Мусульмане на вуліцы не знаёмяцца, таму спадарожніка жыцця шукаюць праз сваякоў і знаёмых ці праз такія адмысловыя сайты, — кажуць яны. У дадатак на сайце публікуюцца матэрыялы пра каноны ісламскай сям’і: аб правах і абавязках мужа і жонкі ў шлюбе.
У Казахстане назіраецца вялікая цікавасць да сайтаў знаёмстваў для мусульман. Толькі за паўгады ў сеціве з’явіліся два сайты на падобную тэматыку. Апошні — Nikyah.kz —
адчыніўся напярэдадні 8-га сакавіка. Па словах аўтараў, ён створаны для таго, каб спрасціць мусульманам спосаб знайсці адзін аднаго. “Мусульмане на вуліцы не знаёмяцца, таму спадарожніка
жыцця шукаюць праз сваякоў і знаёмых ці праз такія адмысловыя сайты, — кажуць яны. У дадатак на сайце публікуюцца матэрыялы пра каноны ісламскай сям’і: аб правах і
абавязках мужа і жонкі ў шлюбе. Каб зарэгістравацца на сайце, трэба адказаць на шэраг пытанняў пра рэлігію і даць дадатковую інфармацыю пра сябе. Хутчэй за ўсё, Nikyah.kz не апошні такі сайт.
Паводле казахскай прэсы