Казахстан. Спроба дзяржаўнага перавароту
Высвятляецца, што 30 жніўня ў Казахстане мела месца спроба дзяржаўнага перавароту. Пра гэта спачатку ананімна паведаміла група супрацоўнікаў Камітэта нацыянальнай бяспекі, а пасля сур’ёзнае агенцтва КазТАГ. Калі верыць гэтым крыніцам, за змовай стаяла генеральная пракуратура, два супрацоўніка якой былі арыштаваныя ў той жа дзень. Па словах чэкістаў, гэтыя супрацоўнікі, якія звязаны з так званым Паўднёвым кланам, спрабавалі наняць кілера для забойства Лідэра нацыі. Аднак незалежная прэса схіляецца да версіі, што ніякай спробы перавароту не было.
Высвятляецца, што 30 жніўня ў Казахстане мела месца спроба дзяржаўнага перавароту. Пра гэта спачатку ананімна паведаміла група супрацоўнікаў Камітэта нацыянальнай бяспекі, а пасля
сур’ёзнае агенцтва КазТАГ. Калі верыць гэтым крыніцам, за змовай стаяла генеральная пракуратура, два супрацоўніка якой былі арыштаваныя ў той жа дзень. Па словах чэкістаў, гэтыя
супрацоўнікі, якія звязаны з так званым Паўднёвым кланам, спрабавалі наняць кілера для забойства Лідэра нацыі. Аднак незалежная прэса схіляецца да версіі, што ніякай спробы перавароту не было.
Хутчэй, быў чарговы эпізод барацьбы груповак у вышэйшых эшалонах улады. Сілавікам удалося пераканаць Назарбаева ў тым, што паўднёвыя рыхтуюць ягонае забойства. Так ці інакш, але вайна паміж кланамі
за месца Назарбаева, адстаўку якога чакаюць у 2012 годзе, выходзіць на вырашальную стадыю. У хуткім часе з Астаны трэба чакаць новых сенсацыйных навінаў пра перавароты і змовы.
Па матэрыялах казахскай прэсы