Казахстан. У Назарбаева раздваенне асобы?

Напрыканцы кастрычніка ў Алма-Аце адбыўся першы саміт Савету супрацоўніцтва цюркамоўных дзяржаў (Цюркскі Савет). Падзея была ахарактарызаваная ў казахскай афіцыйнай прэсе як “гістарычная. Лідары Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана і Турцыі прынялі шэраг рашэнняў, якія азначаюць статутнае афармленне гэтай новай рэгіянальнай арганізацыі, і вызначылі прыярытэты гандлёва-эканамічнай і культурна-гуманітарнай інтэграцыі краін, якія ўваходзяць у Цюркскі Савет.

Напрыканцы кастрычніка ў Алма-Аце адбыўся першы саміт Савету супрацоўніцтва цюркамоўных дзяржаў (Цюркскі Савет). Падзея была ахарактарызаваная ў казахскай афіцыйнай прэсе як “гістарычная. Лідары Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана і Турцыі прынялі шэраг рашэнняў, якія азначаюць статутнае афармленне гэтай новай рэгіянальнай арганізацыі, і вызначылі прыярытэты гандлёва-эканамічнай і культурна-гуманітарнай інтэграцыі краін, якія ўваходзяць у Цюркскі Савет. Выступаючы на саміце, прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падкрэсліў, што ў выніку яго рашэнняў аб’яднанне цюркамоўных краін атрымала “рэальны арганізацыйны складнік. Не паспелі госці раз’ехацца, як Назарбаеў надрукаваў артыкул у газеце “Известия, у якім горача падтрымаў ідэю Еўразійскага саюза. У гэтай сувязі шматлікія эксперты задаюцца пытаннем: куды насамрэч імкнецца Астана? Застаецца дадаць, што чарговы саміт Цюркскага савета пройдзе ў наступным годзе ў Бішкеку.

Паводле ўзбекскай прэсы