Казахстан. Усе павінны ведаць мову
Апублікаваны праект закону, адпаведна якому да 2020 года кожны дарослы грамадзянін Казахстану павінен размаўляць на казахскай мове. На цяперашні час толькі 60 працэнтаў з 15 мільёнаў жыхароў краіны ведаюць мову тытульнай нацыі. Пры гэтым казахі складаюць 65 працэнтаў насельніцтва дзяржавы. Трэба таксама згадаць, што 85 працэнтаў казахаў карыстаюцца рускай мовай.
Апублікаваны праект закону, адпаведна якому да 2020 года кожны дарослы грамадзянін Казахстану павінен размаўляць на казахскай мове. На цяперашні час толькі 60 працэнтаў з 15 мільёнаў жыхароў
краіны ведаюць мову тытульнай нацыі. Пры гэтым казахі складаюць 65 працэнтаў насельніцтва дзяржавы. Трэба таксама згадаць, што 85 працэнтаў казахаў карыстаюцца рускай мовай. Праект
«Дзяржаўнай праграмы функцыянавання і развіцці моваў на 2011-2020 гады» ставіць задачу давесці колькасць людзей, якія валодаюць казахскай мовай, да 95 працэнтаў, захаваўшы пры гэтым
веданне насельніцтвам рускай мовы на ўзроўні 90 працэнтаў. Стаўка будзе рабіцца на тое, каб (як гаворыцца ў тэксце праграмы) «сфармаваць уяўленне пра тое, што веданне казахскай мовы
— гэта прыкмета паспяховасці, волі, дасканаласці і прафесійнай перавагі».
Па матэрыялах «Евразиянет» (Казахстан)