Казахстан. Ва ўсім вінаватыя рэпатрыянты
Цімур Кулібаеў, старшыня дзяржаўнага фонду Казахстана, назваў галоўнымі арганізатарамі забастоўкі нафтавікоў на Мангышлаку аралманаў. Аралманы — гэта этнічныя казахі, якія жывуць у замежжы (галоўным чынам у Манголіі і Кітаі) і зараз у рамках спецыяльнай дзяржаўнай праграмы вяртаюцца на радзіму. Стаўленне да іх з боку тутэйшых вельмі супярэчлівае, паколькі рэпатрыянты — людзі іншай культуры. Паступова пачаліся канфлікты і з адміністрацыяй.
Цімур Кулібаеў, старшыня дзяржаўнага фонду Казахстана, назваў галоўнымі арганізатарамі забастоўкі нафтавікоў на Мангышлаку аралманаў. Аралманы — гэта этнічныя казахі, якія жывуць у
замежжы (галоўным чынам у Манголіі і Кітаі) і зараз у рамках спецыяльнай дзяржаўнай праграмы вяртаюцца на радзіму. Стаўленне да іх з боку тутэйшых вельмі супярэчлівае, паколькі рэпатрыянты —
людзі іншай культуры. Паступова пачаліся канфлікты і з адміністрацыяй. Усё таму, што, як правіла, аралманы больш арганізаваныя, паколькі жывуць па прынцыпу грамады, і, адпаведна, могуць калектыўна
абараняць свае правы. Той факт, што яны — былыя качэўнікі, дазваляе ім быць непатрабавальнымі ў побыце і лёгка пераносіць цяжкасці. Відавочна, што заява Кулібаева выводзіць
«аралманафобію» на новы ўзровень. Нават прагучала ідэя стварэння для рэпатрыянтаў на Мангышлаку асобных аулаў, падобных на рэзервацыю, каб аралманы не падрывалі грамадскую
стабільнасць. У сваю чаргу, грамадскія арганізацыі ўжо заклікалі прыпыніць ксенафобскую кампанію супраць суайчыннікаў.
Паводле казахскай прэсы