Кенія. Афрыка легалізуе аднаполыя шлюбы

Улады Кеніі запланавалі рэформу сямейнага права. Яе цэнтральныя тэмы — адмена калыму (платы за нявесту), легалізацыя палігаміі і прымусовае заключэнне шлюбаў для партнёраў, якія жывуць разам больш за шэсць месяцаў.



1336896638_brak.jpg

Апошняя мера патрэбна, каб змагацца з негатыўнай з’явай, калі мужчыны кідаюць жанчын, як толькі тыя становяцца цяжарнымі. Праўда, калі такая пара, пабыўшы мужам і жонкай, разыходзіцца, яна можа звярнуцца ў адпаведную структуру, і іх шлюб скасуюць. Каб абараніць правы жанчыны, таксама будзе легалізаваная палігамія. Цяпер муж павінен клапаціцца пра ўсіх сваіх нефармальных жонак.

Што тычыцца адмены калыму, то гэта мера павінна ліквідаваць практыку злачынстваў, якія робяцца жаніхамі на глебе пошуку грошай на выкуп нявесты. Звычайная плата за нявесту — адна каза або вярблюд, якіх бедныя жаніхі папросту крадуць, рызыкуючы здароўем і нават жыццём. Пакуль, аднак, не зразумела, як адаптаваць новыя законы да традыцыйнай культуры. Напрыклад, адпаведна племянному праву, у выпадку смерці мужа жонка ўвогуле нічога не атрымлівае. Усю маёмасць нябожчыка забірае кіраўніцтва клану.

Самае смешнае, што ніякай грамадскай дыскусіі пра новы закон не выклікаў пункт закону пра аднаполыя шлюбы. Новы закон дазволіць жанчыне заключаць шлюб з жанчынай. Аказваецца, усё таму, што ў некаторых мясцовых народаў ёсць звычай жаночых шлюбаў.

Паводле нямецкай прэсы