Кім Чэн Ын жывы і здаровы?

Лідар КНДР Кім Чэн Ын выказаў падзяку будаўнікам курортнай турыстычнай зоны на ўсходзе краіны, паведамілі ў панядзелак дзяржаўныя СМІ, піша svaboda.org.

5ea67ce16c660.jpg


Пры гэтым ён не быў паказаны дзяржаўным тэлебачаннем. Палітык з 11 красавіка не з'яўляўся на публіцы, што справакавала чуткі пра яго хваробы або смерць.
У нядзелю спецыяльны дарадца прэзідэнта Рэспублікі Карэя па дыпламатыі і пытаннях нацыянальнай бяспекі Мун Чжон Ін заявіў амерыканскай тэлекампаніі CNN, што "старшыня Дзяржсавета КНДР Кім Чэн Ын здаровы", піша tass.ru.
"Пазіцыя нашага ўраду цвёрдая", — сказаў ён. "Кім Чэн Ын жывы і здаровы. Ён знаходзіцца ў раёне Вонсана з 13 красавіка. Ніякіх падазроных перасоўванняў не было заўважана", — адзначыў дарадца прэзідэнта.
Чуткі пра цяжкую хваробу Кіма распаўсюдзіліся пасля таго, як ён прапусціў 15 красавіка ўрачыстую цырымонію з нагоды 108-й гадавіны з дня нараджэння свайго дзеда — вечнага прэзідэнта КНДР Кім Ір Сэна. Агенцтва Reuters паведамляла, што ў КНДР вылецела група кітайскіх лекараў, некалькі ганконскіх і японскіх выданняў распавялі, што, па іх звестках, Кім мог перанесці аперацыю на сэрцы.


Намеснік дырэктара ганконскага спадарожнікавага канала HKSTV, які падтрымлівае Пекін, напісала ў суботу ў сацыяльнай сетцы «Вэйбо», што Кім мог памерці, спасылаючыся на «вельмі надзейную крыніцу», паведамленне было распаўсюджана сярод чытачоў і трапіла ў шэраг заходніх СМІ.