Кіраўніцтва Крыма аб'явіла вайну Хэлаўіну
«Агідныя маскі-шоу» супярэчаць духоўным і культурным традыцыям народаў Расіі, мяркуе кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў.
news.allcrimea.net
«Спецыялісты – педагогі, псіхолагі — выказваюць слушныя апасенні, што гульні з вобразамі зла могуць быць небяспечныя для дзіцячай псіхікі. Таму лічу, што ў навучальных установах ніякіх мерапрыемстваў, звязаных з Хэлаўінам, не павінна быць», — заявіў Сяргей Аксёнаў і заклікаў крымскае Мінадукацыі выступіць з адпаведная рэкамендацыяй.
Кіраўнік Крыма падкрэсліў, што «агідныя маскі-шоў» у Хэлаўін супярэчаць духоўным і культурным традыцыям народаў Расіі. Пра гэта, дадаў ён, неаднаразова заяўлялі прадстаўнікі праваслаўнай царквы і лідары мусульманаў, піша ТАСС.
«З аднаго боку, гэта, безумоўна, камерцыйны праект, а з іншага — сродак культурнай каланізацыі. Прасоўванне цёмнай традыцыі Хэлаўіна накіраванае на падрыў традыцыйных для нашай краіны духоўна-маральных каштоўнасцяў. Думаю, гэта варта памятаць як тым, хто збіраецца «святкаваць», так і тым, хто зарабляе на гэтым грошы», — адзначыў Аксёнаў.
Хэлаўін адзначаецца 31 кастрычніка. Лічыцца, што гэта адзіны дзень у годзе, калі духі памерлых могуць вярнуцца на зямлю.