Кіраўнік Ісламскай дзяржавы абвешчаны мёртвым

Лідар тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» Абу Бакр аль-Багдадзі забіты. З такой заявай у аўторак, 14 чэрвеня, выступіла выданне The Daily Mirror.

Фота: lenta.ru

Фота: lenta.ru


Газета, спасылаючыся на агенцтва Amaq, звязанае з ІД, адзначае, што тэрарыст быў ліквідаваны ў раёне сірыйскай Раккі ў выніку авіяўдараў, якія нанесла міжнародная кааліцыя, якую ўзначальвае ЗША, піша «Лента. Ру». У той жа час іншая крыніца сцвярджае, што аль-Багдадзі загінуў у іракскім Масуле. Неназваны прадстаўнік іракскіх сілавых структур са свайго боку заявіў, што канвой кіраўніка ІД атакавалі з паветра на шляху ў Кербеле, дзе павінна была адбыцца сустрэча лідараў групоўкі.
Звесткі аб гібелі кіраўніка Ісламскай дзяржавы з'явіліся пасля таго, як 10 чэрвеня СМІ паведамілі пра тое, што ён атрымаў раненні ў выніку авіяўдару міжнароднай кааліцыі на іракска-сірыйскай мяжы.
Гэта ўжо не першы выпадак, калі ў прэсе распаўсюджваецца інфармацыя аб гібелі кіраўніка ІД. У мінулы раз крыніцы сцвярджалі, што аль-Багдадзі быў ліквідаваны ў красавіку гэтага года. Тады ж «РИА Новости» са спасылкай на іракскае інфармагенцтва «Waradana» паведамляла, што ў Тальафары (горад размешчаны непадалёк ад Мосула) баевікі прынеслі прысягу новаму «халіфу» групоўкі — Абу Аля Аль-Афры.
Ісламская дзяржава летам 2014 года ўсталявала кантроль над часткай тэрыторыі Ірака і Сірыі і абвясціла там халіфат. Баявікам супрацьстаяць афіцыйны Дамаск і Багдад, а таксама міжнародная кааліцыя на чале са Злучанымі Штатамі. Расея задзейнічала сваю авіяцыю супраць ісламістаў у Сірыі восенню 2015 года.
Паводле ej.by