Кіраўнік МЗС Германіі супраць ўступлення Украіны ў NАТО
Міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што ён супраць таго, каб Украіну ўключалі ў склад NАТО.
Франк-Вальтэр Штайнмаер
"Магу сабе ўявіць формы больш інтэнсіўнага супрацоўніцтва з Украінай у рамках Рады NАТО — Украіна. Але не бачу магчымасці сяброўства Украіны ў NАТО", — сказаў Штайнмаер пасля сустрэчы з калегамі з Польшчы і Францыі ў рамках нефармальнай форуму Веймарскага
трыкутніка, які адбыўся ў Германіі.
Між тым, міністр падкрэсліў, што гэта яго асабістае меркаванне, перадае УНІАН.
Штайнмаер таксама
адзначыў, што нядаўна прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк "з вялікай асцярогай" выказаўся пра перспектывы сяброўства Украіны ў Альянсе. Ён таксама нагадаў нядаўнія словы прэзідэнта
ЗША Барака Абамы аб тым, што Украіна "цяпер не знаходзіцца на шляху, які вядзе да
NАТО".
Нагадаем,
сёння міністры замежных спраў Германіі, Францыі і Польшчы прэзентавалі новую палітыку суседства, якая не будзе ставіць ўсходніх суседзяў ЕС перад выбарам Еўропа ці Расея.
Фота kpravda.com