Кіруючая партыя Арменіі пагадзілася абраць прэм'ер-міністрам кандыдата ад апазіцыі
Рэспубліканская партыя Арменіі, якая займае большасць месцаў у парламенце, пагадзілася падтрымаць кандыдата ў прэм'ер-міністры, якога вылучыць адна траціна дэпутатаў.

Нікол Пашынян. фота з сайта anna-news.info
Пра гэта паведаміў кіраўнік партыйнай фракцыі Ваграм Багдасаран.
Свайго кандыдата Рэспубліканская партыя вылучаць не будзе. Тры іншыя партыі, прадстаўленыя ў парламенце (у суме яны займаюць 47 з 105 месцаў), падтрымліваюць лідара апазіцыйнага руху «Елк» Нікола Пашыняна, які ўзначаліў масавыя пратэсты ў краіне.
Пасяджэнне парламента, на якім трэба будзе выбраць прэм'ер-міністра, адбудзецца 8 траўня.
Нагадаем, 1 траўня парламент ужо разглядаў кандыдатуру Пашынян, але тады Рэспубліканская партыя не падтрымала яго.
Паводле meduza.io