У Арменіі ўлады прыпынілі чыгуначныя перавозкі
Кампанія «Паўднёва-Каўказская чыгунка» па ўзгадненні з міністэрствам транспарту Арменіі часова спыніла грузавыя і пасажырскія перавозкі ў краіне ў сувязі з блакаваннем транспартных шляхоў.
Пра гэта паведаміла прэс-служба міністэрства ў сераду, 2 траўня.
"Гарантаванне бяспекі грамадзян, пасажыраў і грузаў у поўным аб'ёме немагчыма з улікам несанкцыянаванага перакрыцця шляхоў і ўмяшання ў працу чыгуначнага транспарту, якія маюць месца ў цяперашні час", — гаворыцца ў паведамленні.
У міністэрстве дадалі, што рух цягнікоў спынены таксама для бяспекі грамадзян, якія блакавалі чыгуначныя шляхі.
У Мінтрансе Арменіі таксама заклікалі прыхільнікаў апазіцыі адмовіцца ад дзеянняў па блакаванні транспарту стратэгічнага прызначэння.
Нагадаем, што ў Арменіі дэманстранты паралізавалі рух цягнікоў каля пасёлка Каракерт у 50 кіламетрах ад Ерэвана.
У сваю чаргу, лідар пратэстаў у Арменіі Нікол Пашынян заклікаў сваіх прыхільнікаў разблакаваць усе дарогі ў краіне, каб дазволіць дэманстрантам прыехаць на вячэрні мітынг.
Паводле telegraf.by