Кітай рыхтуецца пачаць вайну?

Міністр замежных спраў Тайваня Джозэф У заявіў, што Кітай, верагодна, рыхтуецца да пачатку вайны.

kitaj_tajvan_2.jpg

Кіраўнік МЗС Тайваня Джозэф У заявіў пра гэта ў інтэрв'ю CNN:

«Паглядзіце на ваенныя вучэнні, а таксама на іх рыторыку, падобна, што яны спрабуюць падрыхтавацца да пачатку вайны супраць Тайваня. Тайваньскі ўрад разглядае кітайскую ваенную пагрозу як нешта, што не можа быць прынята, і мы гэта асуджаем».

Зрэшты, Джозэф У спадзяецца, што Кітай «двойчы падумае», перш чым прымяняць сілу супраць Тайваня: «І не важна, ці будзе гэта 2025 год, ці 2027 год, ці нават пазней, Тайваню проста неабходна падрыхтавацца».

CNN адзначае, што Джозэф У выказаўся на наступны дзень пасля таго, як Кітай зымітаваў «сумесныя высокадакладныя ўдары» па востраве Тайвань падчас ваенных вучэнняў.

Гэта быў першы выпадак, калі кітайскія ваенна-марскія сілы змадэлявалі ўдары баявых самалётаў па тэрыторыі Тайваня.

Кітайскае інфармацыйнае агенцтва «Сіньхуа» паведамляе, што падчас інспекцыі ваенна-марскіх сіл Паўднёвай зоны баявога камандавання КНР 12 красавіка Сі заклікаў павысіць узровень падрыхтоўкі вайскоўцаў да рэальных баявых дзеянняў.


Нагадаем, 10 красавіка Кітай абвясціў аб заканчэнні трохдзённых вучэнняў вакол Тайваня, распачатых пасля сустрэчы прэзідэнта Тайваня Цай Інвэня ў Каліфорніі з трэцяй асобай ва ўладнай іерархіі ЗША, спікерам Палаты прадстаўнікоў Кевінам Макарці.

Падчас вучэнняў кітайскі авіяносец умоўна блакіраваў востраў з усходу, а самалёты адпрацоўвалі ўдары па цэлях на востраве.

Тайвань паведаміў, што падчас вучэнняў кітайскія самалёты былі выяўлены на ўсход ад вострава, а Кітай абвясціў, што ў вучэннях удзельнічаў авіяносец «Шаньдун».

Зрэшты, цяперашнія вучэнні былі не такімі маштабнымі, як тыя, што Кітай правёў у мінулым жніўні пасля візіту на востраў тагачаснага спікера Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі.

Паводле ВВС, www.pravda.com.ua