Клічко заклікаў украінцаў прыйсці сёння на веча на Майдан

Лідaр партыі УДАР Віталь Клічко запісаў кароткі відэазварот, у якім заклікаў суайчыннікаў у нядзелю, 9 лютага, прыйсці на традыцыйнае Народнае веча на Майдан а 12 гадзіне (па украінскім часе).



klichko1.jpg

«Будзь вольным! Будзь годным! Будзь патрыётам сваёй краіны! Не паддавайся нудоце і запалохванням, якія сеюць улады», — адзначыў Клічко.
Апазіцыйныя палітычныя сілы штотыдзень у Кіеве праводзяць масавыя мітынгі, якія называюць Народным вечам. Першы з такіх мітынгаў адбыўся 24 лістапада — праз некалькі дзён пасля таго, як ўкраінскія ўлады адмовіліся ад планаў падпісаць 29 лістапада ў Вільні пагадненне аб асацыяцыі з Еўрасаюзам.

www.svaboda.org