Клінтан можа дамагчыся пераліку галасоў у трох штатах
У Вісконсіне, Мічыгане і Пенсільваніі Дональд Трамп выйграў толькі з невялікай перавагай. Група спецыялістаў па выбарчым праве і кампутарных экспертаў заклікала штаб былога кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан дамагацца пераліку галасоў у трох штатах.
На іх думку, у Вісконсіне, Мічыгане і Пенсільваніі маглі адбыцца кібератакі з мэтай маніпуляцыі вынікамі выбараў, паведамляе Associated Press.
Маўляў, «найбольш верагодным тлумачэннем» перамогі Трампа з'яўляюцца «сістэматычна няслушныя» вынікі апытанняў грамадскай думкі, якія паказвалі на лідарства Клінтан. У Вісконсіне, Мічыгане і Пенсільваніі кандыдат ад рэспубліканцаў выйграў толькі з невялікай перавагай.
Тым часам, кандыдат ад партыі «зялёных» на выбарах прэзідэнта ЗША Джыл Стайн сабрала $ 2,5 млн, якія патрэбныя для таго, каб аплаціць пералік галасоў у штаце Вісконсін, паведамляе CNN.
Адзначаецца, што Стайн таксама прыступіла да збору сродкаў для штатаў Мічыган і Пенсільванія, які плануе завяршыць да 28 лістапада.
Але ў штабе экс-дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан на дадзены момант не падтрымалі прапановы аб пераліку галасоў. Пры гэтым тэрміны падачы хадайніцтва аб пераглядзе галасоў ва ўсіх трох штатах мінаюць ў бліжэйшыя дні.
Паводле замежных СМІ