КНДР дэмантуе гучнагаварыцелі, якія вяшчалі прапаганду на мяжы

КНДР пачала дэмантаж гучнагаварыцеляў, якія вяшчалі прапаганду на мяжы з Рэспублікай Карэя. Пра гэта паведаміла ў аўторак агенцтва Reuters са спасылкай на міністэрства абароны Паўднёвай Карэі.

cha230_512.jpg

Такі крок, па дадзеных агенцтва, адбыўся пасля заяў паўднёвакарэйскага боку аб тым, што ён пачне прымаць аналагічныя меры з аўторка.
27 красавіка па выніках перамоваў прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ян і лідэр КНДР Кім Чэн Ын падпісалі «Пханмунджомскую дэкларацыю аб міры, росквіце і аб'яднанні Карэйскага паўвострава», якая прадугледжвае сярод іншага «фізічную ліквідацыю сродкаў трансляцыі прапаганды, а таксама поўнае спыненне распаўсюджвання ўлётак у раёне дэмілітарызаванай зоны».
Аб узаемным спыненні вяшчання прапаганды напярэдадні міжкарэйскага саміту стала вядома тыдзень таму.
Паводле tass.ru