Лідары КНДР і Паўднёвай Карэі правялі гістарычную сустрэчу на мяжы (фота)
Кім Чэн Ын стаў першым паўночнакарэйскім лідарам, які ступіў на зямлю Паўднёвай Карэі.
![Лідары дзвюх краін сустрэліся ў памежным пункце Пханмунджом. Фота REUTERS Лідары дзвюх краін сустрэліся ў памежным пункце Пханмунджом. Фота REUTERS](/img/v1/images/1524807067_8971.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Лідары дзвюх краін сустрэліся ў памежным пункце Пханмунджом. Фота REUTERS
Лідар КНДР Кім Чэн Ын і прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ян правялі гістарычную сустрэчу ў паўднёвай частцы дэмілітарызаванай зоны, якая падзяляе дзве краіны. Пра гэта паведамляе CNN.
![Фота REUTERS Фота REUTERS ](/img/v1/images/1524807057_5174.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота REUTERS
Лідары дзвюх краін сустрэліся ў памежным пункце Пханмунджом. Яны паціснулі адзін аднаму рукі і сказалі вітальныя прамовы. Абодва лідары пры гэтым увесь час усміхаліся, дэманстравалі гасціннасць і жартавалі.
![Фота REUTERS Фота REUTERS ](/img/v1/images/1524807071_5950.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота REUTERS
![Фота REUTERS Фота REUTERS ](/img/v1/images/1524807059_9711.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота REUTERS
Затым яны перасеклі пракладзеную па зямлі бетонную памежную лінію, якая падзяляе дзве краіны з часоў вайны 50-х гадоў і прайшлі ўздоўж роты ганаровай варты.
![Фота REUTERS Фота REUTERS ](/img/v1/images/1524807066_2135.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота REUTERS
Пазней яны накіраваліся для перамоваў у будынак "Дом міру".
![Фота REUTERS Фота REUTERS ](/img/v1/images/1524807072_7791.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота REUTERS
Кім Чэн Ын стаў першым паўночнакарэйскім лідарам, які ступіў на зямлю Паўднёвай Карэі.
У афіцыйным паведамленні КНДР гаварылася, што Кім Чэн Ын гатовы абмеркаваць з паўднёвакарэйскім прэзідэнтам усе пытанні, якія тычацца паляпшэння адносін паміж краінамі, дасягнення міру, росквіту і ўз'яднання на Карэйскім паўвостраве.
Паводле www.unian.net
Фота REUTERS