КНДР: атамны рэактар у Ёнбёне зноў працуе "на поўную магутнасць"
Улады Паўночнай Карэі заяўляюць, што галоўны атамны рэактар краіны — ядзерны комплекс у Ёнбёне — працуе "на поўную магутнасць".

Як паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ЦТАК, Пхеньян палепшыў сваю ядзерную зброю "як па колькасці, так і па якасці".
У паведамленні таксама адзначаецца, што КНДР у любы момант гатовая адказаць ядзернай зброяй на "агрэсію ЗША".
Рэактар у Ёнбёне быў зачынены ў 2007 годзе, аднак у 2013 годзе Пхеньян паабяцаў зноў запусціць яго ўслед за правядзеннем чарговых ядзерных выпрабаванняў.
Рэактар лічыцца асноўнай крыніцай плутонію для атамнай праграмы КНДР.
Паводле www.bbc.com