Колькасць параненых у Кіеве перавысіла 100 чалавек, сутычкі на Грушэўскага працягваюцца
Больш за 17 гадзін працягваюцца сутыкненні дэманстрантаў з байцамі ўнутраных войскаў і спецпадраздзялення «Беркут» у цэнтры Кіева на вуліцы Грушэўскага.
Колькасць параненых з абодвух бакоў ужо пераваліла за сотню, дэманстранты спалілі чатыры міліцэйскія аўтобусы і два грузавікі.
Удзельнікаў сутычак з боку пратэстоўцаў стала значна менш — цяпер іх каля дзвюх тысяч.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў стаяць некалькімі кардонамі ўверх па вуліцы Грушэўскага і ў Марыінскім парку ля будынка Вярхоўнай Рады. Вялікая колькасць байцоў «Беркута»
— у дварах каля Адміністрацыі прэзідэнта і будынка ўрада. На падыходах да Адміністрацыі міліцыі практычна не відаць, але тут стаяць дзясяткі міліцэйскіх аўтобусаў. Хутчэй за ўсё, сілавікі
знаходзяцца ўнутры аўтобусаў.
Мітынгоўцы збудавалі барыкаду на Пятроўскай алеі, каб абараніцца ў выпадку нападу «Беркута».
Перыядычна яны арганізуюць вылазкі, закідваючы міліцыю кавалкамі тратуарнай пліткі. Тыя ў сваю чаргу адказваюць светлашумавымі гранатамі.
УНІАН