Колькаць загінулых на хаджы ў Мецы перавысіла тысячу чалавек

Трагедыю выклікала неймаверная спёка, якая пануе сёлета ў Саудаўскай Аравіі.

Фота getty images

Фота getty images

Колькасць мусульманскіх паломнікаў, якія загінулі ў Мецы праз 50-градусную спякоту, перавысіла адзнаку ў тысячу чалавек. Такія вынікі падлікаў Agence France-Presse, праведзеных на аснове дадзеных, прадстаўленых дыпламатамі розных краін.

Сярод загінулых больш за ўсё грамадзян Егіпта, паводле апошніх звестак, іх загінула ўжо 658 чалавек.

Таксама з-за спякоты памерлі па меншай меры 68 грамадзян Індыі, 60 — Іарданіі, 35 — Пакістана, 35 — Туніса.

Пра зангінулых паломнікаў з беларускім грамадзянствам не паведамлялася.

Колькасць паломнікаў з Расіі, якія загінулі ў Саудаўскай Аравіі, вырасла да пяці. Пра гэта, як паведамляе ТАСС, паведамілі ў генконсульстве РФ.

Напярэдадні паведамлялася пра 570 паломнікаў, якія загінулі ў Мецы праз экстрэмальную спякоту. У апошнія дні тэмпература паветра ў Мецы падымалася амаль да 52 градусаў. Пры гэтым улады Саудаўскай Аравіі традыцыйна не паведамляюць пра колькасць загінулых паломнікаў, публікуючы толькі дадзеныя аб колькасці пацярпелых. Напярэдадні было вядома пра дзве тысячы чалавек, якія звярнуліся па медыцынскую дапамогу з сімптомамі цеплавога ўдару.

Паводле слоў дыпламатаў, «усе гэтыя людзі памерлі ад спёкі», за выключэннем аднаго загінулага, які атрымаў смяротныя траўмы падчас невялікай цісканіны.


Глядзіце таксама

Хадж — штогадовае паломніцтва мусульман у Меку, якое хоць бы раз у жыцці павінен здзейсніць кожны паслядоўнік ісламу. Сёлета хадж здзейснілі каля 1,83 мільёна паломнікаў, у тым ліку 1,6 мільёна замежных.

Пры гэтым многія жадаючыя здзейсніць хадж не могуць сабе дазволіць дарагія візы і спрабуюць трапіць у Меку нелегальна. Менавіта яны і складаюць большасць загінулых, так як нелегальны статус абцяжарвае іх доступ да вады, цені і кандыцыянераў падчас паломніцтва.

Паводле афіцыйных дадзеных саудаўскага Міністэрства хаджу, у 2024 годзе паломніцтва ў Меку здзейснілі больш за 1,6 млн мусульман з 22 краін свету, а таксама больш за 220 тыс.грамадзян і жыхароў самой Саудаўскай Аравіі.

Як піша AFP, у 2023 годзе падчас хаджу загінулі прынамсі 240 паломнікаў