Кот насіў марыхуану ў малдаўскую турму
Кот насіў марыхуану ў малдаўскую турму. Пухнатага наркакур’ера злавілі, лёс жывёлы невядомы. Ахоўнікі западозрылі ката ў той момант, калі ён праходзіў у турму празь дзірку ў плоце.
На шыі кот меў яркі фіялетавы аброжак. Як потым высьветлілася, на аброжцы былі прымацаваныя два пакецікі з марыхуанай.
Кіраўніцтва турмы заявіла, што ката выкарыстоўваў нехта з жыхароў суседняй вёскі. Выпадкі з затрыманьнямі “вусатых кур’ераў” здараліся й раней: у расейскай Рэспубліцы Комі
ў чэрвені таксама затрымалі ката з забароненымі прадметамі, якія ён нёс у папраўчую калёнію. А ў Бразыліі раней злавілі ката, які спрабаваў пранесьці ў турму бурыльныя сьвердлы, напільнікі, мабільны
тэлефон з сілкавальнай прыладай і навушнікі.