Крым. Офіс «Кіеўстар» захапілі ўзброеныя невядомыя асобы

Будынак офіса ўкраінскага мабільнага аператара «Кіеўстар» захапілі невядомыя. Пра гэта паведамляюць у прэс-службе кампаніі.



6a11dfc4_cb46_457a_9e42_74ddb1e23d3c_w640_r1_s.jpg

«Група ўзброеных асоб у панядзелак увайшла ў офіс АТ«Кіеўстар» у Сімферопалі і ў прысутнасці супрацоўнікаў кампаніі пачала ўсталёўваць сваю апаратуру на тэлекам-абсталяванне», — цытуе прэс-службу Інтэрфакс-Украіна.

Тут таксама адзначылі, што «Кіеўстар», які дзейнічае ў інтарэсах інфармацыйнай бяспекі сваіх абанентаў, фізічнай бяспекі персаналу і цэласнасці працы сеткі, вымушаны часова спыніць прадастаўленне паслуг сувязі ў Крыме.

У сітуацыі, якая склалася, кампанія апавясціла нацыянальную камісію па рэгуляванні сувязі і інфарматызацыі Украіны і чакае інструкцый адносна далейшых дзеянняў.

Аператар разлічвае аднавіць сувязь на паўвостраве да вечара 11 жніўня: «Чаканая дата ліквідацыі праблемы — гэта сёння да 18:00. Але ці будзе праблема вырашана, дакладна сказаць складана. Гэта арыенціровачная дата», — патлумачылі ў кол-цэнтры «Кіеўстар».

На сайце кампаніі ўкраінскага аператара была размешчана інфармацыя, што ў сувязі «з абставінамі непераадольнай сілы, «Кіеўстар» вымушаны часова спыніць прадастаўленне паслуг у Крыме».

На мінулым тыдні з такой жа праблемай сутыкнуліся абаненты «МТС Украіна». Гэта выклікалі ажыятаж, людзі кінуліся скупляць сім-карты расійскага аператара «МТС», праз некалькі дзён абаненты «МТС Украіна» былі пераведзеныя на тэхнічны роўмінг.

Усім гэтым падзеям папярэднічалі заявы крымскіх «уладаў» пра хуткае спыненне працы ўкраінскіх мабільных аператараў на тэрыторыі паўвострава.

Паводле krymr.com